Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тысцірванне

Дата: 13 октября в 22:37
11 просмотров

Рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Праверыць веды можна ў тры этапы. Першы этап ужо стартаваў сёння ў БДУ на базе Ліцэя імя Дзяржынскага і працягнецца да снежня. Другі этап пройдзе ў студзені-лютым 2025 года, трэці – з сакавіка па красавік.


Жадаючыя змогуць здаць тэсты па пятнаццаці прадметах: беларускай і рускай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі (найноўшы час) і геаграфіі.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне дае магчымасць патрэніраваць навыкі запаўнення бланка адказаў, праверыць узровень ведаў па выбраных вучэбных прадметах, а таксама вызначыцца з выбарам прафесіі і адпаведнай установы адукацыі.

Апрацоўка бланкаў адказаў і выдача вынікаў ажыццяўляецца па тэхналогіі ЦТ і ЦЭ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.